Общество

«Мае спінагрызы са мной». Дзеці Ціханоўскай вярнуліся да яе ў Варшаву

На фэсце Tutaka пад Беластокам Святлана Ціханоўская расказала, што дзеці ўжо вярнуліся з Амерыкі да яе, пажыўшы нейкі час з бацькам, піша Наша Ніва.

Святлана Ціханоўская. Фота: «Наша Ніва»

«Сяргей дапамог з імі часова, узяўшы адказнасць за дзяцей на сябе. Але хутка пашкадаваў, бо гэта нялёгка (пасміхаецца). Але на гэты час я адчула сябе такой вольнай!

Бо зараз я тут і думаю ці паелі яны, ці не пазабівалі адзін аднаго. Трэба тэлефанаваць і пытацца, як яны. Але мае спінагрызы са мной. І з татам пастаянна на сувязі анлайн», — расказала Ціханоўская.

Фота: сацсеткі

У Святланы і Сяргея Ціханоўскіх двое дзяцей — Карней і Агнія, ім адпаведна 16 і 10 гадоў. Пакуль Сяргей Ціханоўскі быў у зняволенні ў Беларусі, яны жылі з маці ў Вільні, а пасля таго, як Сяргей у чэрвені 2025 года выйшаў і неўзабаве з'ехаў у ЗША, ён забраў іх на некалькі месяцаў да сябе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)