Конвейер репрессий. Старинные иконы ксендза Околотовича продали с аукциона. Родные журналиста Дениса Ивашина не получают от него писем

Хроника политического преследования 13 июля.

Палітзняволенага Дзяніса Івашына, найверагодней, зноў кінулі ў штрафны ізалятар

Сваякі журналіста Дзяніса Івашына, асуджанага да 13-гадовага зняволення, ужо тры тыдні не атрымліваюць ад яго лістоў з магілёўскай ПК-15, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Дзяніс Івашын. Фота: сацсеткі Вольгі Івашынай

У магілёўскую калонію Дзяніса Івашына вярнулі 18 чэрвеня 2026 года — дагэтуль ён 3 гады адбыў у турме № 8 у Жодзіна. Менавіта тым днём датаваны ягоны ліст да маці, потым ліст ад 21 чэрвеня атрымала жонка.

З той пары больш ніводнага ліста ад Дзяніса яны не атрымалі, распавяла Вольга Івашына:

— Адразу па прыбыцці ў калонію мужа мусілі памясціць у каранцін. Але адтуль лісты даходзілі. Зараз, калі лістоў няма ўжо 22 дні, выглядае на тое, што яго кінулі ў ШЫЗА.

Мы гэта ўжо «праходзілі» ў турме, калі Дзяніса трымалі ў штрафным ізалятары. Тады таксама лістоў не было па некалькі тыдняў.

Вольга Івашына зазначала, што не чакае ад ўтрымання ў ПК-15 нічога добрага. Туды Дзяніса Івашына накіравалі адбываць прысуд першапачаткова, і там яго збівалі, здзекваліся з ягонай беларускай мовы, забаранялі тэлефонныя званкі, прадуктовыя пасылкі, спатканні з бацькамі, некалькі разоў каралі штрафным ізалятарам.

І гэта ўсяго за некалькі месяцаў, якія давялося правесці ў ПК-15. Бо неўзабаве адбыўся суд, пра які не ведаў нават ягоны адвакат, і журналісту ўзмацнілі пакаранне — перавялі з калоніі на строгі турэмны рэжым у жодзінскую турму № 8.

У афіцыйным лісце, які сёлета ў чэрвені з ПК-15 атрымала маці палітзняволенага журналіста, паведамляліся тэрміны і ўмовы, калі па законе Дзяніс Івашын можа прэтэндаваць на змякчэнне пакарання.

Пасля 13 лютага 2030 года ён будзе мець права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, пасля 9 студзеня 2029 года — на замену пакарання на больш мяккае. Для гэтага ён мусіць давесці адміністрацыі калоніі, што «цвёрда стаў на шлях выпраўлення». Аднак на тое, што адміністрацыя гэта прызнае, у сям’і журналіста надзеі мала.

Три старинные иконы ксендза Околотовича продали с аукциона

Беларуские власти продолжают распродавать имущество католического священника из Воложина Генриха Околотовича.

В июле на аукционах были проданы три старинные иконы, конфискованные у священника, пишет Берасцейская вясна. За них беларуский бюджет получит 4620 рублей.

Самая старинная икона датируется XVIII веком.

Генрих Околотович был задержан в конце 2023 года. Его обвинили в «измене государству» и дали 11 лет колонии. Ксендз оказался на свободе в ноябре 2025 года. Его помиловали и выслали за границу.

Беларуские власти выставляют имущество ксендза на аукционы, надеясь на нем заработать.

При этом земельный участок Околотовича в Барановичском районе продать не удалось. Аукцион не состоялся уже в четвертый раз из-за отсутствия желающих.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(7)