Конвейер репрессий. Очередная женщина пенсионного возраста попала в колонию «за политику». Маковский и Новожилова – снова в сети
Хроника политического преследования 26 апреля.
Імаверна, Андрэя Макоўскага вызвалілі. Вярнулася ў сацсеткі і Наталля Наважылава
Кіраўнік архітэктурнай студыі ZROBIM вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання. Імаверна, Андрэя Макоўскага вызвалілі, адзначае Еўрарадыё.
Пост у Threads, у якім бізнесовец хваліць «баланс традыцыйнай формы і сучаснай архітэктуры» ў распрацаваным ZROBIM праекце «Сэрца Волгі», з'явіўся акурат на 16-я суткі пасля таго, як яго кінулі за краты.
Ператрусы ў студыі ZROBIM architects праходзілі 9 і 10 красавіка. Каля 50 супрацоўнікаў бюро былі затрыманыя, большасць неўзабаве адпусцілі.
Вярнулася ў сацсеткі і вядомая фітнэс-трэнерка Наталля Наважылава, піша Еўрарадыё. У лютым 2025 года яе судзілі па 342 артыкуле КК за ўдзел у пратэстах 2020-га. Але як пакаралі – невядома, інфармацыя не публікавалася.
У суботу Наважылава апублікавала ў Facebook свежы фотаздымак. Папярэдні пост датуецца кастрычнікам 2024 года.
66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Наталлі Уласавай маглі прысудзіць ад 3 да 7 гадоў зняволення, паведамляе Наша Ніва.
Ёй 66 гадоў. Жанчына да самага затрымання вяла актыўны і цікаўны лад жыцця: падарожнічала, шмат шпацыравала, наведвала мастацкія галерэі і любавалася прыгожымі мясцінамі.
Як вынікае з тэлефонных кніг іншых карыстальнікаў, апошнім часам Наталля працавала вартаўніцай.
Нягледзячы на пенсійны ўзрост, жанчына трапіла пад палітычны пераслед. Наталлю судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК). Што менавіта стала падставай для крымінальнай справы, дакладна не вядома.
Мяркуючы па фармуліроўцы ў спісе «экстрэмістаў» МУС, Уласавай прысудзілі тэрмін у калоніі.
Читайте еще
Избранное