Конвейер репрессий. В Брестской области ликвидировали все греко-католические приходы. К Лукашенко обратились через TikTok по поводу пыток подростков по делу «Черных соловьев»

Хроника политического преследования 9 апреля.

У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка прайшло пасяджэнне па разглядзе скаргі грэка-каталіцкай парафіі ў Брэсце на рашэнне Брэсцкага абласнога суда аб ліквідацыі парафіі. На жаль, скаргу не задаволілі – прынята канчатковае рашэнне аб пазбаўленні супольнасці рэгістрацыі як рэлігійнай арганізацыі, піша Katolik.life.

Пра гэта даведаліся вернікі, але ні структуры Каталіцкай царквы, ці дзяржаўныя органы не паведамлялі аб ліквідацыі парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце.

Больш за тое, рашэннем мясцовых уладаў была ліквідаваная таксама грэка-каталіцкая парафія Святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах. Разам з парафіяй у Івацэвічах, якая раней не прайшла перарэгістрацыю, агулам ліквідаваныя ўсе тры рэлігійныя арганізацыі грэка-католікаў (уніятаў) у Брэсцкай вобласці.

Сітуацыя супольнасцяў ў Брэсце і Баранавічах асаблівая. Калі парафія ў Івацэвічах, як і многія рыма-каталіцкія супольнасці, не прайшла перарэгістрацыю ў 2025 годзе і падала заяву аб ліквідацыі арганізацыі, то ў гэтым выпадку працэс ліквідацыі адбываўся праз суд.

Падрабязнасці вернікам не вядомыя. Але выглядае так, што супольнасці былі нязгодныя з ліквідацыяй, таму такія рашэнні прынялі мясцовыя ўлады, а вернікі абскарджвалі гэтыя рашэнні ў судзе.

Дакладная афіцыйная прычына ліквідацыі невядомая, аднак у адным з рашэнняў вернікі заўважылі фармулёўку аб быццам бы «пагрозе нацыянальным інтарэсам».

Скаргу падавала і парафія ў Баранавічах, але вынік вернікам невядомы – хутчэй за ўсё, таксама была атрымана адмова. Цяпер супольнасць удзельнічае ў рыма-каталіцкіх Імшах у касцёле.

Пасля ліквідацыі арганізацый грэка-католікі не могуць арганізоўваць службы ў візантыйскім абрадзе і збірацца самастойна на малітву ў сваіх храмах. Пытанне з маёмасцю парафій пакуль вырашаецца – верагодна, давядзецца рэгістраваць будынкі храмаў на прыватных асобаў.

Наколькі вядома вернікам, грэка-католікі Брэсцкай вобласці спадзяюцца, што будзе дасягнута дамоўленасць служыць літургіі ў візантыйскім абрадзе ў мясцовых каталіцкіх храмах. І не губляюць надзею, што ў будучыні змогуць наноў зарэгістраваць парафіі.

Адметна, што такія працэсы адбыліся пры новым Апостальскім нунцыі (дыпламатычным прадстаўніку) Ватыкана ў Беларусі арцыбіскупе Іньяцыё Чэффаліа, які сам з'яўляецца грэка-католікам – святаром візантыйскага абраду Італа-албанскай Каталіцкай царквы.

К Лукашенко обратились через TikTok по поводу пыток подростков по делу «Черных соловьев»

В TikTok появилось обращение к Лукашенко, в котором говорится о деле «Черных соловьев», заметил канал Витебск, я гуляю!

Автор видеообращения представляется минчанином Дмитрием Алексеевичем Жигаревым. Он утверждает, что следователи Маркович и Бублин, расследуя дело «Черных соловьев» — о нем рассказывается в пропагандистской документалке «Дети на прицеле: завербованные врагом» — применяли пытки к задержанным подросткам.

Силовики, по словам мужчины, методично избивая и приставляя табельное оружие к голове подозреваемых, требовали оговорить друг друга. А значит, по его версии, доказательства были сфальсифицированы.

«Чёрными соловьями» называют группу подростков, которую якобы создала 16-летняя гражданка Украины Мария Мисюк. По версии ОНТ, подростки собирались совершать диверсии в Беларуси по указанию кураторов.

Были задержаны семеро подростков — среди них учащиеся колледжей из Барановичей, Несвижа, Мира, Минска и Лунинца.

Большинство из них получили сроки более 10 лет. Марию Мисюк в ноябре прошлого года «помиловали» и вывезли в Украину.